Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран пасьпяхова правёў выпрабаваньне новых ракетаў уласнай вытворчасьці


Іран заяўляе аб пасьпяховым выпрабаваньні трох новых ракетаў уласнай вытворчасьці. Мэдыі цытуюць генэрал-лейтэнанта арміі, які і паведаміў аб пасьпяховым тэсьце.

Падрабязнасьці выпрабаваньня невядомыя, аднак генэрал адзначыў, што гаворка ідзе пра ракеты «зямля-зямля», якія тэставалі ўпершыню.

Іранскае кіраўніцтва заяўляе, што ракетныя выпрабаваньні маюць на мэце ўзмацненьне абараназдольнасьці краіны.

У сакавіку Іран выпрабаваў ракеты тыпу Naze’at 10 і Fajr 5, прычым ракета першага тыпу зьяўляецца балістычнай, яе дальнасьць — 100-130 кілямэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG