Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Настаўнікі паднялі паўстаньне ў мэксыканскім штаце Герэра


Паліцыя Мэксыкі. Ілюстрацыйнае фота
Паліцыя Мэксыкі. Ілюстрацыйнае фота

Работнікі адукацыі мэксыканскага шатату Герэра захапілі будынак мясцовага парлямэнту і чатыры радыёстанцыі.

Прычынай пратэстаў стаў, як кажуць настаўнікі, падман з боку ўладаў, якія абяцалі адправіць на дапрацоўку праект рэформы мясцовага закону пра адукацыю. Аднак у выніку дэпутаты прынялі дакумэнт у іншым выглядзе, без уліку меркаваньня прафсаюзу настаўнікаў.

Зраніцы тысячы настаўнікаў выйшлі на дэманстрацыю, несучы з сабой дзьве труны, на адной зь якіх было напісана «Выканаўчай, заканадаўчай і судовай уладам».

Калі калёна падышла да кангрэсу, удзельнікі акцыі пратэсту пачалі біць шкло ў будынку, ламаць аўтамабілі, якія былі прыпаркаваныя побач.

Пасьля гэтага настаўнікі захапілі чатыры прыватныя радыёстанцыі, каб данесьці жыхарам гораду свой пункт гледжаньня. У жывым этэры пратэстоўцы некалькі гадзінаў агучвалі свае прэтэнзіі да ўладаў.

Асноўныя патрабаваньні: перагляд праекту рэформы адукацыі, якую ўжо зацьвердзіў кангрэс штату Герэра, захаваньне бясплатнай адукацыі, захаваньне гарантаваных месцаў у ВНУ для выпускнікоў школ, а таксама скасаваньне любых збораў зь сем’яў школьнікаў, паведамляе РІА «Новости».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG