Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Керы: ЗША абароняць сябе і саюзьнікаў ад КНДР


ЗША цалкам гатовыя «абараняць сябе і сваіх саюзьнікаў, Паўднёвую Карэю і Японію», заявіў Дзяржаўны ЗША Джон Керы на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай пытаньню абвастрэньня стасункаў з Паўночнай Карэяй.

Керы зноў падкрэсьліў, што ЗША «не прымуць КНДР як ядзерную дзяржаву».

Улады Паўночнай Карэі ў мінулую суботу заявілі, што адносіны двух карэйскіх дзяржаў перайшлі ў стан «ваеннага часу», і Пхэньян будзе дзейнічаць па законах «ваеннага часу» ў выпадку «варожых правакацыяў», якія могуць перарасьці ў поўнамаштабную ці нават ядзерную вайну.

У аўторак Пхэньян заявіў пра намер аднавіць працу ядзернага рэактару ў Ёнбене, які спынілі ў 2007 годзе, нагашдае РІА «Новости».

Рыторыку Пхэньяну Керы назваў «правакацыйнай, небясьпечнай і безадказнай», адзначыўшы аднак, што бачыць «вельмі просты для КНДР шлях узьяднаньня зь міжнароднай супольнасьцю»: пачаць перамовы пра ядзернае разбраеньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG