Прапануем вашай увазе некаторыя з найбольш пераканаўчых здымкаў мінулага тыдня, зробленых карэспандэнтамі нашага радыё і сусьветных агенцтваў.
Фота тыдня 25-29 сакавіка 2013 году
1
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама адбівае галавой футбольны мяч падчас прыёму ў Белым доме ў гонар Кубка чэмпіёнаў
2
Яйка вымерлай слановай птушкі на аўкцыёне Крысьці ў Лёндане будзе каштаваць ад 30 тысяч фунтаў
3
Жанчына праходзіць міма салдат, якія чысьцяць вуліцу ад сьнегу пасьля завеі ў Кіеве
4
Пакістанскія нявесты падчас масавага шлюбу ў Карачы. Усяго ў цырымоніі ўзялі ўдзел каля 110 пар
5
Колішнія жылыя будынкі ў Хомсе, Сырыя
6
Традыцыйныя велікодныя яйкі можна пабачыць на Вацлаўскай плошчы ў Празе
7
Дрэвы квітнеюць у Арарацкай даліне Армэніі
8
Дрэвы квітнеюць у Арарацкай даліне Армэніі
9
Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын (у цэнтры) аглядае тэхнічнае абсталяваньне Карэйскай народнай арміі
10
Месяц бачны паміж небасягамі ў Астане, Казахстан
11
Сваякі наведваюць вайсковыя могілкі Махдзі ў сьвятым ірацкім горадзе Наджаф