Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня абвесьцяць прысуд былому намесьніку міністра ўнутраных спраў


Яўген Полудзень
Яўген Полудзень

25 сакавіка Ваенная калегія Вярхоўнага суду абвесьціць прысуд Яўгену Полудню, былому намесьніку міністра ўнутраных спраў.

Працэс праходзіў у Беларускім вайсковым судзе з 14 студзеня і адпачатку быў закрытым. Невядома нават, колькі папрасіў для Яўгена Полудня пракурор. Паводле артыкулаў, якія інкрымінаваныя былому намесьніку міністра ўнутраных спраў — злоўжываньне ўладай, перавышэньне ўлады і атрыманьне хабару, — яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Пад вартай Яўген Полудзень са сьнежня 2011 году.

За датычнасьць да рэпрэсіяў супроць удзельнікаў пратэставых акцыяў Яўген Полудзень уключаны ў сьпіс неўязных у краіны Эўразьвязу і ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG