Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР пагражае ўдарыць па авіябазах США


Прадстаўнік вышэйшага вайсковага камандаваньня КНДР заявіў, што ягоная краіна можа ўдарыць ракетамі па амэрыканскіх вайсковых базах на Гуаме і Акінаве.

«ЗША ня варта забываць, што іх вайсковая база на Гуаме, зь якой узьлятаюць бамбавікі Б-52, і тэрыторыя Японіі, дзе месьцяцца падводныя лодкі і база ВМС на Акінава, знаходзяцца ў зоне паражэньня нашых высокадакладных сыстэмаў узбраеньня», — заявіў прадстаўнік паўночнакарэйскага камандаваньня.

Раней у ноч на чацьвер Паўночная Карэя абвясьціла паветраную трывогу. Агенцтва Reuters перадае: сыгнал вайсковым падразьдзяленьням прыйсьці ў стан баявой гатоўнасьці быў перададзены на паўночнакарэйскім радыё.

Улады Паўднёвай Карэі мяркуюць, што паветраная трывога — частка вайсковых вучэньняў, якія ладзіць КНДР, перадае РІА «Новости».

У пачатку сакавіка Паўночная Карэя ў знак пратэсту супраць правядзеньня сумесных вучэньняў ЗША і Паўднёвай Карэі адмовілася ад усіх пагадненьняў з Паўднёвай Карэяй пра ненапад, а таксама спыніла дзеяньне Пагадненьня пра перамір’е, якое было падпісанае для заканчэньня Карэйскай вайны 1950-1953 гадоў з ЗША.

Акрамя гэтага КНДР выступіла з пагрозай нанесьці ядзерны ўдар па тэрыторыі ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG