Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі МЗС чакае вынікаў швэдзкага расьсьледаваньня


МЗС Беларусі
МЗС Беларусі
«Мы выказваем задавальненьне тым, што законнасьць, відаць, пераможа. Лепш позна, чым ніколі», — так пракамэнтаваў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных інфармацыю пра тое, што швэдзкая пракуратура пачала справу з нагоды нелегальнага перасячэньня літоўска-беларускай мяжы швэдзкімі грамадзянамі.

Ці будзе гэты факт спрыяць паляпшэньню дачыненьняў паміж Беларусьсю і Швэцыяй? На гэтае пытаньне спадар Савіных сказаў:

«Перш за ўсё трэба дачакацца завяршэньня расьсьледаваньня. Мы паглядзім на вынікі гэтага крымінальнага расьсьледаваньня».

Андрэй Савіных сказаў, што амбасада Беларусі ў Швэцыі не аднавіла сваёй працы, яна зачынена.

4 ліпеня 2012 году аднаматорны самалёт, пілятаваны грамадзянамі Швэцыі, скінуў на Івянец і Менск некалькі сотняў плюшавых мядзьведзяў зь лёзунгамі ў падтрымку свабоды слова. Самалёт вылецеў з тэрыторыі Літвы і бесьперашкодна вярнуўся назад. 31 ліпеня Аляксандар Лукашэнка вызваліў ад пасадаў старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігара Рачкоўскага і камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і Войскамі паветранай абароны Ўзброеных сілаў генэрал-маёра Дзьмітрыя Пахмелкіна. Пацярпеў за мішак і амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, якога 1 жніўня фактычна выслалі зь Менску на загад Аляксандра Лукашэнкі. Швэдзкую амбасаду ў Менску і беларускую ў Стакгольме зачынілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG