19 сакавіка 2003 году сілы ЗША нанесьлі першыя паветраныя ўдары па Іраку, па ўскраіне Багдаду. Дакумэнтальныя фатаграфіі некаторых самых драматычных момантаў вайны, якая пачалася 10 гадоў таму. (21 фота)
2003 год: пачатак вайны ў Іраку
1
Дым над ірацкім міністэрствам плянаваньня на другі дзень амэрыканскіх налётаў на Багдад.
2
Адміністрацыя Джорджа Буша сьцьвярджала, што Ірак мае зброю масавага зьнішчэньня. Дзяржаўны сакратар Колін Паўэл дэманструе на Радзе Бясьпекі ААН флякон нібыта са штамамі сібірскай язвы.
3
Амэрыканскія марскія пяхотнікі займаюць пазыцыі ў паўночнай частцы Кувэйту блізу мяжы з Іракам 18 сакавіка 2003 году.
4
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш аб'яўляе аб пачатку ваенных дзеяньняў ЗША ў Іраку ў тэлевізійным звароце 19 сакавіка.
5
Авіяцыя вылятае з базы ў Кувэйце, 20 сакавіка 2003.
6
Першая ракета Тамагаўк запускаецца ў Пэрсіцкай затоцы раніцай 20 сакавіка 2003 году.
7
Прэзыдэнт Іраку Садам Хусэйн выступіў на дзяржаўным тэлебачаньні празь некалькі гадзін пасьля таго, як Злучаныя Штаты пачалі ваенную апэрацыю. У сваёй прамове Садам сказаў: "Крымінальнік Буш зьдзейсьніў злачынства супраць чалавечнасьці".
8
Масіўны абстрэл Багдаду, вядомы як апэрацыя "шок і трапятаньне".
9
Іракскія міліцыянты ў часе абстрэлу Багдаду.
10
Амэрыканскія жаўнеры пачынаюць наземную апэрацыю.
11
Абстрэл прэзыдэнцкага палацавага комплексу ў Багдадзе.
12
Марскія пяхотнікі ЗША пераходзяць з Кувэйту ў Ірак.
13
Ахінутая дымам статуя прэзыдэнта Садама Хусэйна на галоўнай плошчы Багдаду.
14
Забіты ірацкі жаўнер.
15
Узброеныя члены Асацыяцыі жанчын ахоўваюць штаб-кватэру кіруючай партыі Баас.
16
Амэрыканскія марскія пяхотнікі ўступаюць у Аль-Насір на поўдні Іраку.
17
Пясчаная бура над цэнтрам Багдаду.
18
Жыхары Багдаду аплакваюць ахвяраў.
19
Уцёкі з захопленай амэрыканцамі Басры.
20
Амэрыканскія жаўнеры ў прэзыдэнцкім палацы.
21
Статуя прэзыдэнта Іраку Садама Хусэйна ў Багдадзе зрынутая 9 красавіка 2003 году.