Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масьленіца разгулялася толькі ў Гомелі

абноўлена
Блін-велікан
1/12 Блін-велікан
16 сакавіка адразу ў двух раёнах Гомеля — Навабеліцкім і Савецкім — ладзілі провады зімы й гукалі вясну. У Менску і Віцебску празь непагадзь гуляньні адмянілі
Гарманіст Аляксандар Прывалаў
2/12 Гарманіст Аляксандар Прывалаў
16 сакавіка адразу ў двух раёнах Гомеля — Навабеліцкім і Савецкім — ладзілі провады зімы й гукалі вясну. У Менску і Віцебску празь непагадзь гуляньні адмянілі
Сьвяткуюць працаўнікі заводу хімвырабаў
3/12 Сьвяткуюць працаўнікі заводу хімвырабаў
16 сакавіка адразу ў двух раёнах Гомеля — Навабеліцкім і Савецкім — ладзілі провады зімы й гукалі вясну. У Менску і Віцебску празь непагадзь гуляньні адмянілі
Прадметы побыту беларусаў
4/12 Прадметы побыту беларусаў
16 сакавіка адразу ў двух раёнах Гомеля — Навабеліцкім і Савецкім — ладзілі провады зімы й гукалі вясну. У Менску і Віцебску празь непагадзь гуляньні адмянілі
Прыз на слупе
5/12 Прыз на слупе
16 сакавіка адразу ў двух раёнах Гомеля — Навабеліцкім і Савецкім — ладзілі провады зімы й гукалі вясну. У Менску і Віцебску празь непагадзь гуляньні адмянілі
Міліцэйскі кардон
6/12 Міліцэйскі кардон
16 сакавіка адразу ў двух раёнах Гомеля — Навабеліцкім і Савецкім — ладзілі провады зімы й гукалі вясну. У Менску і Віцебску празь непагадзь гуляньні адмянілі
Бітва халасьцякоў
7/12 Бітва халасьцякоў
16 сакавіка адразу ў двух раёнах Гомеля — Навабеліцкім і Савецкім — ладзілі провады зімы й гукалі вясну. У Менску і Віцебску празь непагадзь гуляньні адмянілі
Марэна
8/12 Марэна
16 сакавіка адразу ў двух раёнах Гомеля — Навабеліцкім і Савецкім — ладзілі провады зімы й гукалі вясну. У Менску і Віцебску празь непагадзь гуляньні адмянілі
Кабыла Ліза
9/12 Кабыла Ліза
16 сакавіка адразу ў двух раёнах Гомеля — Навабеліцкім і Савецкім — ладзілі провады зімы й гукалі вясну. У Менску і Віцебску празь непагадзь гуляньні адмянілі
Гадалка Вольга
10/12 Гадалка Вольга
16 сакавіка адразу ў двух раёнах Гомеля — Навабеліцкім і Савецкім — ладзілі провады зімы й гукалі вясну. У Менску і Віцебску празь непагадзь гуляньні адмянілі
Табар мэдыкаў
11/12 Табар мэдыкаў
16 сакавіка адразу ў двух раёнах Гомеля — Навабеліцкім і Савецкім — ладзілі провады зімы й гукалі вясну. У Менску і Віцебску празь непагадзь гуляньні адмянілі
Пачастунак
12/12 Пачастунак
16 сакавіка адразу ў двух раёнах Гомеля — Навабеліцкім і Савецкім — ладзілі провады зімы й гукалі вясну. У Менску і Віцебску празь непагадзь гуляньні адмянілі
Previous slide
Next slide

16 сакавіка адразу ў двух раёнах Гомеля — Навабеліцкім і Савецкім — ладзілі провады зімы й гукалі вясну.

Гэтую даўнюю традыцыю ўвасобіла ў сабе Масьленіца — вясёлая абраднаная традыцыя, зьвязаная з адраджэньнем жыватворных сілаў зямлі, з падрыхтоўкай вернікаў да подзьвігу Вялікага посту.

У людзкой памяці гэтая традыцыя захавалася ў песьнях, ігрышчах, гасьцяваньні, пачастунках блінамі з сырам, яйкамі й маслам.

У Навабеліцкім раёне асаблівай выдумкай вызначыліся калектывы заводу хімічных вырабаў, тубэркулёзнага і псыханэўралягічнага шпіталёў.

Першыя зь іх падабралі нацыянальныя строі, веснавыя й масьленічныя частушкі.

Прыляцелі марсіяне —
Засталіся давольныя.
Тут талеркі не пустыя,
А блінамі поўныя.

На гармоніку дзяўчатам удала акампаніяваў навабеліцкі музыка Аляксандар Прывалаў: «На гармоніку мяне навучыла іграць, не паверыце, мая маці. А пасьля я скончыў музычную вучэльню па класу баяна, але ўсё жыцьцё працаваў аграншчыкам алмазаў. На Масьленіцу прыйшоў, бо надакучылі ўжо гэтыя завеі, нечаканыя зімовыя джажджы, штармавыя папярэджаньні. Душа хоча вясны! Спалім зімовае пудзіла — і прыйдзе вясна».
На Масьленіцу прыйшоў, бо надакучылі ўжо гэтыя завеі, нечаканыя зімовыя джажджы, штармавыя папярэджаньні. Душа хоча вясны!

Навабеліцкія мэдыкі на Масьленіцы стварылі цыганскі табар — з канём, упрыгожаным рознакаляровымі стужкамі, з цыганскімі танцамі й гаданьнем.

Спадарыня Вольга зь вялізнай гульнёвай картаю весела раіць мінакам: «Ня слухайце навіны — слухайце цыганку!» І жадае ім пабольш цёплых дзянёчкаў, дабрабыту й спагады.

Вольга: «Канечне, каб сьвяткаваць, хацелася б мець большы заробак. Але калі чалавек захоча сьвята, то знойдзе якія-кольвечы сродкі, каб павесяліцца».

Масьленіца ў Гомелі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:43 0:00

У Савецкім раёне Масьленіца ладзілася з большай выдумкай. Тут знайшліся забавы для дзятвы і для дарослых. Лоўкія хлапцы узьбіраліся на гладкі слуп, каб дастаць мяшок з жаданым прызам. Даволі прывабна выглядала Марэна — пудзіла зімы. Школы й установы культуры выставілі цяпер ужо рарытэтныя побытавыя рэчы беларусаў — калаўроты, прасы на вугольлі, ткацкія прылады, вырабы з саломкі й лазы.

А на сцэне разганулася сапраўдная «бітва халасьцякоў». Нежанатыя хлопцы паказвалі, як яны ўмеюць танцаваць, сьпяваць, сватацца да дзяўчыны.

Псавала агульнае уражаньне Масьленіцы бязьмерная колькасьць міліцыі й спэцназу. Шляхі на сьвята яны ачапілі турнікетамі й пастамі, даглядалі сумкі й торбачкі й даволі прыдзірліва ставіліся да людзей зь відэатэхнікай. Маёр Канстанцін Сокур з Савецкага РАУСу патрабаваў нават акрэдытацыю на Масьленіцу. Але ў каго — ня ведаў.

У Менску і Віцебску заплянаваныя масьленічныя гуляньні адмянілі.
XS
SM
MD
LG