Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полудня пакараюць у Дзень Волі


Прысуд былому намесьніку міністра ўнутраных справаў Беларусі Яўгену Полудню абвесьцяць 25 сакавіка.

Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Справу Палудня Вайсковая калегія Вярхоўнага суду разглядае у закрытым рэжыме.

Былога міліцыянта вінавацяць паводле крымінальных артыкулаў:

  • злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі асобай, якая займае адказнае становішча
  • перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў
  • атрыманьне хабару асобай, якая займае адказнае становішча


Полудня арыштавалі 8 сьнежня 2011 году. 27 сьнежня 2011-га яго вызвалілі з пасады намесьніка міністра ўнутраных спраў, начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі і звольнілі з фармулёўкай: «у сувязі са зьдзяйсьненьнем учынкаў, якія дыскрэдытуюць званьне супрацоўніка органаў унутраных спраў ».

Полудзень кіраваў міліцыяй грамадзкай бясьпекі са жніўня 2009 году. З таго часу на вуліцах беларускіх гарадоў адбыліся масавыя пратэсты супроць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і маўклівыя акцыі пратэсту. Пасьля падаўленьня акцый Яўген Полудзень ў ліку іншых высокапастаўленых міліцыянтаў патрапіў у сьпіс неўязных у краіны Эўразьвязу, але паводле адзнакі вышэйшага кіраўніцтва краіны, ён і ягоныя калегі тады спрацавалі «выдатна».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG