12 сакавіка ў Менску распачаўся першы ў гісторыі Беларусі вялікі фэстываль перакладной літаратуры. Імпрэза адбылася ў Галерэі «Ў». На ёй былі прадстаўленыя кнігі сэрыі «Сярэдняя Эўропа» — плён двухгадовай дзейнасьці беларускіх перакладчыкаў, якія працавалі з творамі сучасных чэскіх, славацкіх, вугорскіх і польскіх аўтараў. У імпрэзе ўзяў удзел славацкі паэт і выдавец Пэтэр Мілчак. Вядоўцам вечарыны быў паэт Андрэй Хадановіч. Мэта фэстывалю — даць магчымасьць пазнаёміцца з літаратурнымі і філязофскімі творамі эўрапейскіх зорак першай велічыні.
«Шэнгенка» сабрала аматараў эўрапейскай літаратуры
1
Акторы Ганна Хітрык і Павал Харланчук запальваюць сьвечы
2
3
Ганна Хітрык
4
Пэтэр Мілчак — славацкі паэт і выдавец
5
6
7
Паліна Сьцепаненка, праваабаронца.
8
9
Актор Павал Харланчук
10
11
Марына Казлоўская — перакладчыца
12
13
14
Літаратарка Віка Трэнас
15
Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч
16