Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісламісты ў Нігерыі заявілі, што забілі ўсіх закладнікаў


У Нігерыі ісламісцкая групоўка «Ансар» заявіла ў суботу, што забіла сем замежнікаў, выкрадзеных ў сярэдзіне мінулага месяцу.

Як гаворыцца ў відэазаяве ў інтэрнэце ад імя гэтай групоўкі, забіць іх вырашылі з-за таго, што даведаліся аб плянах Нігерыі і Вялікабрытаніі ажыцьцявіць апэрацыю для іх вызваленьня.

Сярод забітых, паводле гэтай заявы, — трое грамадзянаў Лівану і па адным Вялікабрытаніі, Грэцыі, Італіі і Філіпінаў. Іх, супрацоўнікаў будаўнічай фірмы, скралі на поўначы Нігерыі 16 лютага.

У пачатку году групоўка «Ансар» абвясьціла аб сваім аддзяленьні ад вядучай радыкальнай ісламісцкай сілы Нігерыі «Бока Харам», якую лічаць галоўнай тэрарыстычнай арганізацыяй у гэтай краіне. Вялікабрытанія падазрае «Ансар» ў дачыненьні да забойства брытанскага і італьянскага закладнікаў летась.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG