Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спаць варта найменей шэсьць гадзінаў


Сон працягласьцю менш за шэсьць гадзінаў парушае працу сотні генаў

Гены, якія пацярпелі ад недасыпаньня, ўключаюць рэжым, скіраваны на абарону імуннай сыстэмы, што прыводзіць да парушэньня абмену рэчываў і стрэсу, піша Guardian.

Недахоп сну на працягу некалькіх начэй запар парушае сотні генаў, якія неабходныя для добрага здароўя, у тым ліку тыя, якія зьвязаны са стрэсам і барацьбой з хваробамі.

Дасьледаваньні на людзях, якія спалі менш за шэсьць гадзінаў у суткі на працягу тыдню, паказалі істотныя зьмены ў актыўнасьці генаў, якія адказваюць за імунную сыстэму, абмен рэчываў, сон. У людзей зьяўляўся стрэс, а гэта значыць, кепскі сон можа мець моцны ўплыў на доўгатэрміновы стан здароўя.

Зьмены, якія закранулі больш за 700 генаў, могуць вытлумачыць біялягічныя мэханізмы, што павышаюць рызыку цэлага шэрагу захворваньняў у людзей, выкліканыя нядосыпам, у тым ліку хваробы сэрца, дыябэт, атлусьценьне, стрэс і дэпрэсію.

Папярэднія дасьледаваньні паказалі, што людзі, якія сьпяць менш за пяць гадзінаў на суткі, маюць на 15% больш высокую рызыку сьмерці, чым людзі таго ж узросту, якія добра высыпаюцца ноччу.

У адным з дасьледаваньняў сярод рабочых у Вялікабрытаніі больш чым 5% заявілі, што сьпяць менш за пяць гадзінаў на суткі. Іншае апытаньне, апублікаванае ў ЗША ў 2010 годзе паказала, што амаль 30% людзей сьпяць ня больш за шэсць гадзінаў на суткі.

Недахоп сну таксама мае істотны ўплыў на гены, якія кіруюць біялягічнымі гадзінамі арганізму. Мяркуецца што кепскі сон можа выклікаць парушэньне цыкляў сну. Дасьледаваньне паказала, што ў людзей, якія спалі на працягу 8,5 гадзінаў у суткі, было каля 1855 генаў, актыўнасьць якіх падымалася і апускалася на працягу 24-гадзіннага цыклю. Але ў сьне амаль 400 зь іх спыніліся. Актыўнасьць астатніх падымалася і апускалася ў адпаведнасьці зь біялягічнымі гадзінамі.

Дасьледнікі яшчэ ня высьветлілі, колькі часу спатрэбілася генам, каб вярнуцца да нармальнага ўзроўню актыўнасьці добраахвотнікаў, якія ня спалі. Хоць праца дзясяткаў генаў была парушаная ў тых, хто ня спаў, аднак навукоўцы ня могуць сказаць, ці зьяўляюцца гэтыя зьмены бясшкоднымі і кароткатэрміновымі наступствамі дрэннага сну, пакуль цела адаптуецца да скарачэньня сну, ці зьяўляюцца патэнцыйна небясьпечнымі для здароўя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG