Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў Пракаповіча «сматрашчым» ва ўрад


Пётар Пракаповіч
Пётар Пракаповіч

Аляксандар Лукашэнка ўвёў крымінальны жаргон ў штатны расклад Савету Міністраў.

Падчас нарады з урадам аб выніках працы эканомікі ў 2012 годзе Аляксандр Лукашэнка паставіў асаблівую задачу былому кіраўніку Нацбанка віцэ-прэм’еру Пятру Пракаповічу:

«Хачу адразу расставіць акцэнты. За гэтую працу (па мадэрнізацыі вытворчасьці) адказваюць члены ўрада, кіраўнікі мясцовых органаў улады і дырэктары прадпрыемстваў. А Пётар Пятровіч Пракаповіч накіраваны ва ўрад (прабачце за гэтае слова) як "сматрашчы"ад імя прэзыдэнта за рэалізацыяй гэтых праблем. Так, ён непасрэдна кантралюе, выпрацоўвае сыстэму кантролю і першым ва ўрадзе арганізоўвае гэтую дзейнасьць», — працытавала Лукашэнку БелТА.

Слова «смотрящий», якое ўжыў Лукашэнка, не мае беларускага адпаведніка, яно абазначае крымінальніка, які кіруе ў турэмнай камэры. Часам яго для гэтых функцый негалосна прызначае адміністрацыя. Звычайна, гэта злодзей у законе, які сочыць за тым, каб выконваліся крымінальныя законы і паняцьці ў турме, аўтарытэт сярод злачыннага сьвету.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG