Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над Злучанымі Штатамі навіс сэквэстар


1 сакавіка ў ЗША ўступае ў сілу гэтак званы сэквэстар — аўтаматычнае скарачэньне дзяржаўных выдаткаў на 85 мільярдаў даляраў.

Гэты тэрмін быў вызначаны падчас дэбатаў наконт павышэньня «столі» дзяржаўнай запазычанасьці ў жніўні 2011 году. Кангрэс і прэзыдэнт дамовіліся тады стварыць пагрозу сэквэстру, каб стымуляваць прыняцьце захадаў для скарачэньня бюджэтнага дэфіцыту. Аднак гэта не дапамагло, і ўжо заўтра пагроза можа стаць рэальнасьцю, калі Кангрэсу ня ўдасца знайсьці альтэрнатыўны спосаб скараціць выдаткі.

«Сэквэстар аслабіць амэрыканскую эканоміку, — заявіў у аўторак Барак Абама. — Ён аслабіць нашу абароназдольнасьць. Асноўныя службы, ад якіх амэрыканцы залежаць кожны дзень, стануць менш эфэктыўнымі».

Паводле прадстаўнікоў амэрыканскай адміністрацыі, скарачэньне выдаткаў паўплывае на цэлы шэраг дзяржаўных структураў у самых розных сфэрах дзейнасьці — ад авіядыспэчарскіх службаў да кантролю якасьці прадуктаў харчаваньня і абароны.

Выдаткі Пэнтагону скарацяцца на 46 мільярдаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG