Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі журналістаў

абноўлена

У Менску затрымалі журналістаў Ганну Афоніну, Сяргея Сацюка і Васіля Сямашку.

Яны праводзілі апытаньне каля кінатэатра «Кастрычнік» на тэму, каму гатовыя дапамагчы беларусы матэрыяльна — дзяржаве ці апазыцыі. Іх павезьлі ў Першамайскі РУУС.

Як паведаміў карэспандэнту «Свабоды» заснавальнік і дырэктар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Алесь Ліпай, гэта было звычайнае відэаапытаньне:

«У іх было рэдакцыйнае заданьне, яны мелі пасьведчаньні. Мы лічым, што падстаў для іх затрыманьня і перашкоды ў іх працы не было».

У пастарунку ў журналістаў цікавіліся мэтамі апытаньня. Іх адпусьцілі праз паўтары гадзіны.

Падчас апытаньня Васіль Сямашка насіў дзьве скрыні. На адной зь іх было напісана «Апазыцыя» і на другой «Улада». Падчас апытаньня мінакам прапанавалася падтрымаць апазыцыю ці ўладу і апусьціць грошы ў адну з скрыняў. Паводле Сямашкі, у міліцыі ўзялі тлумачэньні, паглядзелі відэазапіс і папрасілі дазволу зрабіць копію. Пасьля гэтага адпусьцілі.

Віталь Сямашка: «Было такое адчуваньне, што міліцыянты самі ня радыя былі займацца намі. І ня ведалі, што рабіць. Потым падарылі па флікеры і папрасілі не рабіць апытаньні на іх тэрыторыі, каб потым намі не займацца. Я думаю, яны проста перастрахаваліся, бо ўсе пытаньні можна было вырашыць на месцы правядзеньня апытаньня».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG