«Ноч распродажу» ў Магілёве. Без ажыятажу
У Магілёве 22 лютага некалькі крамаў правялі акцыю «Ноч распродажу». Ад 19 да 23 гадзіны пакупнікам прапаноўвалі набыць тавары са зьніжкамі. Напярэдадні заяўлялася, што цана на іх будзе ў сярэднім на пяцьдзесят працэнтаў ніжэйшай, чым у звычайныя дні. Пакупнікоў у гандлёвых залях крамаў было нямала, але вялікага попыту на ўцэненыя тавары не назіралася.