Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка баіцца тараннай атакі


Адмыслова для рэзыдэнцыі прэзыдэнта Беларусі ў Ізраілі закупілі некалькі камплектаў супрацьтаранных дарожных блякатараў.

Блякатары — гэта сталёвыя высоўныя слупы. Час уздыму з-пад дарожнага пакрыцьця складае максымум 5 сэкундаў. Задача блякатараў — спыніць машыну з тэрарыстамі або выбухоўкай.

Усяго два такія слупы спыняюць сярэдні грузавік, які рухаецца да ахоўных аб’ектаў на хуткасьці 45-75 км / г. Часьцей за ўсё блякатары знаходзяцца пад зямлёй, каб не перашкаджаць праезду службовага транспарту, паведамляе расейская газэта «Известия».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG