Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міклаш Харасьці адкажа на вашы пытаньні


Міклаш Харасьці
Міклаш Харасьці

На запрашэньне Міжнароднай фундацыі дамоў правоў чалавека прадстаўнікі беларускіх СМІ прыехалі ў Кіеў, каб абмеркаваць праблемы беларускай мэдыяпрасторы са спэцыяльным дакладчык ААН у правах чалавека ў Беларусі Міклашам Харасьці.

Кіеў абраны таму, што ўлады Беларусі не прызнаюць мандат спадара Харашці і не даюць яму беларускай візы.

Сустрэча арганізаваная Кіеўскім домам правоў чалавека, на яе запрошаныя прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі «Артыкул 19», амбасады Нарвэгіі ў Кіеве. Прыйшоў прадстаўнік беларускай амбасады ў Кіеве Ўладзімер Няронскі.

Міклаш Харасьці мае прадставіць сваю першую справаздачу па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў чэрвені 2013 году — перад Радай правоў чалавека ААН, а ў кастрычніку — перад Генэральнай асамблеяй ААН.

Пра што б вы спыталіся ў Міклаша Харасьці праз нашага карэспандэнта? Свае пытаньні пакідайце ў камэнтарах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG