Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд за расьцяжку «Свабоду!» перанесьлі

абноўлена

Аляксей Кішчук (зьлева) і Станіслаў Лаўрэнаў
Аляксей Кішчук (зьлева) і Станіслаў Лаўрэнаў

Разгляд справы перанесьлі на 21-га лютага. Судзьдзя Іна Грабоўская задаволіла хадайніцтва, каб у хлопцаў быў адвакат. Затрыманых выпусьцілі з-пад варты.

Сябры аргкамітэту стваранай Партыі БХД Станіслаў Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук ад 16 лютага знаходзяцца ў ізлятары часовага ўтрыманьня. Іх прывязуць у Кастрычніцкі райсуд Віцебску, каб судзіць за прывядзеньне несанкцыянаванай акцыі.

Дакладны час пачатку працэсу невядомы: віцебскія суды тлумачаць, што ўсё залежыць ад магчымасьцяў спэцтранспарту для дастаўкі ды ад колькасьці затрыманых у мінулыя выходныя.

Станіслава Лаўрэнава і Аляксей Кішчука затрымалі ў мінулую суботу. Хлопцы разгарнулі ў цэнтры Віцебску вялізную расьцяжку са словам «Свабоду!» і партрэтамі палітвязьняў. Акцыя працягвалася ўсяго пару хвілінаў, бо амаль адразу зьявіліся супрацоўнікі міліцыі і затрымалі актывістаў.

У міліцэйскім пастаруку на Лаўрэнава і Кішчука склалі пратаколы за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі, а потым абодвух адправілі ў ІЧУ.

Для абодвух хлопцаў гэта ўжо не першае затрыманьне. Мінулы раз яны трапілі ў Першамайскі РАУС нібыта за нецэнзурную лаянку якраз на ўгодкі прэзыдэнцкіх выбараў, 19 сьнежня 2012 году. Паводле меркаваньня яктывістаў, затрыманьне было прэвэнтыўным: за машынай, якой кіраваў Лаўрэнаў, сачылі супрацоўнікі ДАІ. А ўжо потым, у пастарунку, актывістаў забралі мяккую цацку — мядзьведя з плакатам «Кандыдат у Прэзыдэнты». Ды так і не аддалі, нават пасьля суду. За «лаянку матам» судзьдзя Першамайскага райсуду Валянціна Кісьмярошкіна прысудзіла Станіславу Лаўрэнаву і Аляксею Кішчуку штрафы — па 3 базавыя велічыні кожнаму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG