Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб перабрацца зь Беларусі ў Польшчу, палестынцы ў мароз пераплылі Буг


Буг летам 2009 году.
Буг летам 2009 году.

Басанож і без курткі — у такім выглядзе грамадзянін Палестыны трапіў у Польшчу. Ён перасёк беларуска-польскую мяжу. Урэшце быў затрыманы памежнікамі.

Здарэньне адбылося вечарам 13 лютага. Памежны патруль на беларуска-польскай мяжы заўважыў сьляды двух чалавек. Памежнікі былі перакананыя, што гэта была спроба нелегальнага пераходу мяжы.

Да пошукаў далучылася паліцыя. Неўзабаве каля Ўладавы (Włodawa) памежнікам удалося выявіць і затрымаць аднаго падазраванага - 24-гадовага грамадзяніна Палестыны.

Каля 21-ай гадзіны паліцыянт заўважыў побач з трасай іншага мужчыну, які спрабаваў злавіць машыну. Ён быў бяз курткі і без абутку. Паліцыянт пазваніў у офіс паліцыі і даведаўся пра вышук. Пасьля чаго адвёз чалавека у паліцыю.

Другім затрыманым аказаўся 31-гадовы палестынец, прамоклы і застуджаны. Абодвух затрыманых адвезьлі ў шпіталь. Хутчэй за ўсё яны пераплылі Буг. Адзін зь іхпадчас пераправы згубіў боты і куртку.

Паліцыя хутка знайшла перакладніка. Доўга высьвятлялі, як яны трапілі ў Польшчу. Калі не папросяць палітычнага ці гуманітарнага прытулак, будуць дэпартаваныя ў Беларусь, адкуль прыбылі, — паведаміў прэсавы сакратар паліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG