Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Залаты Апостраф» уручаць 22 лютага


22-га лютага ў Менску адбудзецца ўганараваньне ляўрэатаў штогадовай прэміі «Залаты Апостраф», заснаванай часопісам «Дзеяслоў».

Прэмія ўручаецца ў намінацыях: лепшая паэзія, проза, дэбют году, а таксама — «За ўклад у разьвіцьцё беларускай літаратуры».

Кароткі сьпіс сёлетніх намінантаў будзе абвешчаны 18 лютага. Пераможцаў абярэ рэдакцыя часопіса. Але чытачы змогуць узяць удзел у «віктарыне», якая пачнецца 18 лютага. Той, хто першым правільна ўгадае пераможцаў, атрымае падарунак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG