Алена Селях — гадавальніца ваўкоў
Сталкеры Свабоды -- новая праграма Радыё Свабода. Алена Селях -- адзіная ў Беларусі гадавальніца ваўкоў і арганізатарка сустрэчаў турыстаў зь імі. Яна жыве з мужам і трыма дзецьмі ў Браславе. Уся сям'я амаль цэлы год купаецца ў возеры, дзеці адмалку ходзяць басанож, харчуюцца пераважна тым, што вырошчваюць у сваім агародзе, зьбіраюць у лесе і на балотах, ловяць у азёрах. У прыроды яны вучацца і шчырасьці адносінаў між усімі жывымі істотамі, зь якіх ваўкі, па перакананьні спадарыні Алены, самыя чулыя на ласку і любоў. Асірацелых ваўчанят, маці якіх забіваюць паляўнічыя, яна з сямейнікамі адшуквае ў лесе і гадуе. А потым паказвае гасьцям, на якую сілу ўдзячных пачуцьцяў здольныя яе ікластыя сябры. Жыцьцё з ваўкамі -- асабістая тэрыторыя свабоды ўнікальнай сям'і Селяхаў.