Ці атрымае сёлета Бяляцкі Нобэля?
Якія шанцы на атрыманьне яе мае беларускі праваабаронца сёлета? Ці аб’ектыўныя рашэньні нобэлеўскіх камітэтаў апошніх гадоў? Калі Бяляцкі стане Нобэлеўскім ляўрэатам, як паўплывае гэта на стан з правамі чалавека ў Беларусі, на працэсы дэмакратызацыі? У якіх галінах Беларусь увогуле магла б прэтэндаваць на Нобэлеўскую прэмію? А мо сучаснай Беларусі гэтая прэмія і не патрэбная? Гэтыя пытаньні абмяркоўвалі ў праграме «Свабода бяз гальштукаў» Сяргей Навумчык, Вячаслаў Ракіцкі і Ганна Соўсь.