Лепшыя фотаздымкі, зробленыя на гэтым тыдні фатографамі асноўных міжнародных агенцтваў.
Фота тыдня 4-8 лютага 2013
1
Дождж у Кіеве.
2
Іранскія ВПС вітаюць у Тэгеране аяталу Алі Хамэнэі.
3
Сушка кукурузы ў Лахоры, Пакістан.
4
Будынкі, пацярпелыя ад мінамётнага снарада ў раёне Дамаска. Сірыя.
5
Паліцыя разганяе сьлезацечным газам мітынг пратэсту ў Тунісе.
6
Хлопчык корміць галубоў у парку ў Алматы, Казахстан.
7
Возера Даў у халодны зімовы вечар у Кашміры, Індыя.
8
Індусы ідуць у пыльнай буры пасьля сьвятога амавеньня ў Алахабадзе, Індыя.
9
Маўзалей на Чырвонай плошчы ў Маскве пакрыты купалам, які дазваляе праводзіць рамонт у цяпле.
10
Француз Ален Рабэр, вядомы як "чалавек-павук", узьнімаецца на будынак гатэлю вышынёй 126 мэтраў. Гавана, Куба.
11
Загартоўка ў дзіцячым садку ў Краснаярску пры -23 градусах, Расея.
12
На берагах ракі Нігер каля Цімбукту, Малі.
13
Іранскія школьніцы наведваюць пасяджэньне парлямэнту, каб паслухаць выступ прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінежада ў Тэгеране.
14
Хлопчык у тайзе на беразе Енісея, Расея.
15
Уладальнік заапарку ў Маніле чытае кнігу са сваімі зьмеямі ў спальні, Філіпіны.
16
У Лестары знойдзены 500-гадовы чэрап караля Рычарда III.
17
Велізарны сабака са сваім гаспадаром у сталіцы Кыргызстану, Бішкеку. На самой справе, гэта толькі аптычная ілюзія.