Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадановіч: Вера ў людзей будзе падарваная люстрацыяй


Андрэй Хадановіч
Андрэй Хадановіч

На сайце Свабоды адбылася онлайн-канфэрэнцыя з паэтам, перакладчыкам, старшынём Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэем Хадановічам.

У панядзелак, 11 лютага, а 14 гадзіне, у польскай амбасадзе пройдзе прэсавая канфэрэнцыя, на якой будзе абвешчаны шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца.

Мэта прэміі — спрыяць паглыбленьню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры, падтрымаць актуальных беларускіх пісьменьнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасьці на міжнародны ўзровень.

Генэральны дырэктар выдавецтва "Макбел" і адзін з арганізатараў Менскага кніжнага кірмашу Дзьмітры Макараў просіць Андрэя Хадановіча спыніць прэзэнтацыю кнігі Уладзімера Някляева. Фота Алены Казловай, прэсавая служба СБП.
Генэральны дырэктар выдавецтва "Макбел" і адзін з арганізатараў Менскага кніжнага кірмашу Дзьмітры Макараў просіць Андрэя Хадановіча спыніць прэзэнтацыю кнігі Уладзімера Някляева. Фота Алены Казловай, прэсавая служба СБП.
На Міжнароднай кніжнай выставе ў Менску 6 лютага забаранілі прэзэнтацыю кнігі Ўладзімера Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без». Яна мелася адбыцца ў рамках прэзэнтацыі кніг-фіналістаў літаратурнай прэміі імя Гедройца.

«Адбылася адна з „найвесялейшых“ у маім жыцьці прэзэнтацый. Зрэшты, усе „весялосьці“ былі чаканыя, калі зьявілася ў адкрытым доступе інфармацыя, што ў межах спатканьня з аўтарамі прэміі Ежы Гедройца ёсьць таксама спатканьне з аўтарам раману „Аўтамат з газіроўкай“ Уладзімерам Някляевым. Я асабіста чакаў нейкіх падвохаў, і яны адбыліся», — паведаміў карэспандэнту «Свабоды» Андрэй Хадановіч.Фота Алены Казловай, прэсавая служба СБП

14–16 лютага 2013 году ў канфэрэнц-залі Інстытуту імя Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3, 5 паверх) адбудзецца Другі міжнародны паэтычны фэстываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. Арганізатары фэстывалю — Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтар, Інстытут імя Гётэ ў Менску, а таксама Швэдзкі саюз пісьменьнікаў.

Адказы на пытаньні тут.

Андрэй Хадановіч: «Дзякуй за тролінг»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:03 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG