Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве забаронена апазыцыйная сымболіка


Напрыканцы мінулага году гарадзкая Дума расейскай сталіцы прыняла адразу ў трох чытаньнях закон, у адпаведнасьці зь якім у Маскве па Садовым кальцы нельга езьдзіць на аўтамабілі, калі ён упрыгожаны белай стужкай ці нейкім іншым пратэстным сымбалем. Парушальнікам пагражаюць штрафы да 600 тысяч рублёў.

Журналіст Уладзімір Позьнер у нядаўнім інтэрвію з маскоўскім міністрам культуры Сяргеем Капковым спытаўся ў чыноўніка пра гэты закон.

«Ну, не наконт жа белых стужачак закон. Рашэньне Маскоўскай гарадзкой Думы — наконт нейкіх знакаў адрозьненьня. Цяпер яно правільнае. Горад вельмі разнастайны, і адзінае, што павінна хваляваць улады гораду -, гэта бясьпека яго жыхароў», — адказаў міністар.

Паводле сп. Капкова «стужачка можа расцэньвацца як правакацыя, калі вы едзеце ў грамадзкім транспарце. У нас ужо былі факты, калі было фізычнае ўмяшаньне ў жыцьцё іншага чалавека, г. зн. калі былі бойкі і да т. п ».

Разам з тым, чыноўнік дапускае, што забарона ня будзе доўжыцца вечна: «Я думаю, што гэта мера часовая, яна з запасам закладзеная, каб ня дай Бог нічога ня здарылася, я думаю, паступова яна будзе скасаваная».

***

У Беларусі паводле артыкулу 11 закону «Аб масавых мерапрыемствах» «падчас правядзеньня сходу, мітынгу, вулічнага шэсьця, дэманстрацыі або пікетаваньня іх арганізатарам і ўдзельнікам забараняецца:

.....

карыстацца сьцягамі, вымпеламі, не зарэгістраванымі ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемамі, сымбалямі, плякатамі і транспарантамі, зьмест якіх накіраваны на прычыненьне шкоды грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG