Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэфіцыт бюджэту 2012 году — 500 мільярдаў рублёў


Рублі
Рублі

Па выніках 2012 года рэспубліканскі бюджэт у Беларусі рэалізаваны з дэфіцытам каля 0,5 трлн. рублёў пры заплянаваным першапачаткова бездэфіцытным выкананьні, паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец у інтэрвію часопісу «Финансы, учет, аудит».

Паводле словаў кіраўніка Міністэрства фінансаў, летась на даходную частку бюджэту паўплывала зьніжэньне паступленьняў ад экспарту ў сувязі са скарачэньнем зьнешняга попыту на калійныя ўгнаеньні.

«Яшчэ адна прычына — памяншэньне аб’ёмаў імпарту тавараў у Расейскую Фэдэрацыю ў параўнаньні з прагнозам прывяло да зьніжэньня аб’ёму ўвазных мытаў, што пералічваюцца з Расеі ў беларускі бюджэт у адпаведнасьці з пагадненьнем аб усталяваньні і прымяненьні ў Мытным саюзе парадку залічэньня і разьмеркаваньня ўвазных мытаў», — патлумачыў кіраўнік Мінфіна.

У выніку, паводле слоў Андрэя Харкаўца, рэспубліканскі бюджэт па выніках 2012 года выкананы зь нязначным дэфіцытам. Згодна з папярэдняй ацэнкай, яго памер склаў каля 0,5 трлн. рублёў.

У той жа час бюджэт цэнтральнага ўраду (рэспубліканскі бюджэт і бюджэт Фонду сацыяльнай абароны — менавіта такая кансалідацыя прымяняецца пры ацэнцы міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі апэрацыяў ураду) выкананы з прафіцытам у 0,2 трлн. рублёў. «Такім чынам, у наяўнасьці дакладны разьлік збалянсаванасьці бюджэту», — канстатаваў міністар фінансаў.

Да таго ж, прадоўжыў ён, у цэлым выкананьне кансалідаванага бюджэту сэктару дзяржаўнага кіраваньня, гэта значыць з улікам яшчэ і рэгістарльных бюджэтаў, забясьпечана з прафіцытам каля 3 трлн. рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG