Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уратаваць бярозы не ўдалося. Будоўля працягваецца


У горада іншыя інтарэсы? А мы хто?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:09 0:00

У горада іншыя інтарэсы? А мы хто?

Жыхары магілёўскага мікрараёну Юбілейны не дамагліся на сустрэчы з прадстаўнікамі гарвыканкаму і аблвыканкаму пераносу будоўлі шматпавярховага дому падалей ад бярэзьніку, які людзі бароняць ад высечкі. Галоўны архітэктар вобласьці Дзьмітры Дуднічэнка заявіў, што ён ня будзе прыпыняць будаўніцтва, бо яно адбываецца ў адпаведнасьці з генэральным плянам.

На сустрэчы, на якую прыйшлі каля сотні жыхароў мікрараёну, чыноўнікі запэўнівалі людзей, што будуць імкнуцца, каб падчас будаўнічых працаў захаваць як мага болей дрэў. Пакуль жа, паводле агучаных зьвестак, сьпілавана 14 бяроз. Людзі на сустрэчы называлі іншую лічбу — шаснаццаць.

Узьвядзеньне першага з чатырох шматпавярховікаў пачалі больш за два месяцы таму, нечакана для жыхароў прылеглых «хрушчовак». Людзі высьветлілі, што пад зьнішчэньне трапляе больш за дзясятак саракагадовых бяроз. Дамагчыся сустрэчы з кіраўніцтвам гораду тады не ўдалося.

Чаму сустрэчу зь людзьмі не правялі, калі яны на тым настойвалі і калі будаўніцтва яшчэ не пачалося? Галоўны архітэктар вобласьці Дзьмітры Дудзічэнка адказаў:

«Відаць гэта наша ўпушчэньне, што не правялі, а пачалі будаваць. Можа быць забудоўнік паспадзяваўся на тое, што калі мы выконваем ўсе будаўнічыя рэглямэнты, то грамадзкага абмеркаваньня ня будзе. Гэта відаць няслушна — трэба было абмеркаваць, каб не даводзіць сытуацыю да такой канфрантацыі. Але больш за ўсё мяне абурае, што ў звароце людзі ссылаюцца на тое, што вакол іх адны пусткі і бур’янам усё парасло. Паверце, гэта ня так. Няма ў нас пустых месцаў і бур’яну. Тое, што яны пасадзілі бярозавы гай — гэта добра, але нельга параўноўваць знос некалькіх дрэў з інтарэсамі гораду. Гораду неабходна разьвівацца. І гэты працэс не спыніць».

Сустрэча праходзіла надзвычай эмацыйна, з узаемныя абвінавачваньнямі. Жыхары мікрараёну не прымалі довадаў чыноўнікаў, тыя ў сваю чаргу апэлявалі да генэральнага пляну, што маўляў, усё законна. Дамагчыся адказу на пытаньне, колькі ўсяго сьпілуюць дрэў пад чатыры гмахі, людзі так і не змаглі. Ня здолелі яны пераканаць чыноўнікаў у неабходнасьці перанесьці будаўнічую пляцоўку ад бярэзьніку. Цяпер на месцы сьпілаваных дрэў ужо вырыты катлаван пад фундамэнт першага дому.

Прысутныя на сустрэчы жыхары мікрараёну засталіся не задаволенымі. Бальшыня з іх заявіла, што не атрымала адказаў на ўсе свае пытаньні. Адно зь меркаваньняў.

«Рэч у тым, што на сустрэчы прыслалі выканаўцаў, то бок не было людзей, якія прымаюць рашэньні. Гэтыя чыноўнікі паслухалі, нібыта правялі дыскусію, але ж да кансэнсусу ніякага не прыйшлі. Трэба, каб сюды прыйшоў мэр гораду, таго ж Рудніка — вось тады б нешта вырашылася. Калі яны пабудуюць адзін дом, значыць і чатыры пабудуюць, і зробяць для людзей нязручнасьці».

Што да захаваньня бярэзьніку, то ў людзей аптымізму на гэты конт ня шмат

«Гаёк гэта наўрад ці застанецца. Для такога дома з 72 кватэрамі — і там людзі будуць жыць ня бедныя, у кожнай сям’і будзе па машыне, а іх некуды трэба будзе ставіць. Уся гэта прыгажосьць зьнясецца — будуць адны стаянкі, паркоўкі. Усё закатаюць у асфальт», — кажа ўдзельнік сустрэчы.

У актавай залі сярэдняй школы №31 былі выстаўленыя стэнды з інфармацыяй і плякатамі пра новыя дамы. Бальшыня тых, хто прыйшоў на сустрэчу, бачыла іх упершыню.
У актавай залі сярэдняй школы №31 былі выстаўленыя стэнды з інфармацыяй і плякатамі пра новыя дамы. Бальшыня тых, хто прыйшоў на сустрэчу, бачыла іх упершыню.

Падчас сустрэчы
Падчас сустрэчы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG