Такое жыцьцё: Лёс вёскі Сасноўка
Пасьля таго як пяць гадоў таму некалькі гаспадарак аб'ядналіся, былая цэнтральная сядзіба – вёска Сасноўка Слонімскага раёну – стала звычайнай вёскай. Тут зачынілі кантору, зь вёскі пачалі зьяжджаць людзі, бо ня стала ні школы, ні ФАПу. Апусьцелі нават жылыя дамы, капітальныя цагляныя. А гаспадара, па ўсім відаць, у вёсцы не засталося. Будынкі разрабоўваюцца, руйнуюцца, там п'юць гарэлку мясцовыя абібокі, бегаюць сабакі і нават лісы…