У студзені 1888 году групка навукоўцаў і энтузіястаў у ЗША заснавала Нацыянальнае геаграфічнае таварыства, каб "пашырыць геаграфічныя веды". У кастрычніку 1888 году выйшаў у свьет першы нумар часопісу таварыства, National Geographic. Сёньня гэта адна з найбольшых у сьвеце адукацыйна-навуковых арганізацый. Да свайго 125-годзьдзя таварыства апублікавала падборку здымкаў некаторых яркіх момантаў сваёй гісторыі.
Яркія здымкі 125 гадоў Нацыянальнага геаграфічнага таварыства
1
Гілбэрт Гросвэрнар, першы прафэсійны рэдактар часопісу National Geographic, прачынаецца пасьля начоўкі пад гіганцкай сэквояй падчас свайго першага падарожжа ў горы С'ера Нэвада ў Каліфорніі ў 1915 годзе. Пасьля падарожжа ён спрыяў прыняцьцю законапраекту, які стварыў у ЗША ў 1916 годзе Службу нацыянальных паркаў.
2
Зачапіўшы мэханізм камэры-пасткі, тыгрыца ў індыйскім нацыянальным парку зрабіла свой аўтапартрэт у 1995 годзе.
3
«Лядовая дзева» — 500-гадовая мумія дзяўчны з племені інкаў, знойдзеная на вяршыні гары ў Пэру археолягам і падарожнікам з Нацыянальнага геаграфічнага таварыства Ёганам Райнгардам.
4
Трое на вярблюдах каля пірамідаў у Гізе, 1938 год.
5
Сьцяг Нацыянальнага геаграфічнага таварыства на караблі "M.S. Silverash", які ў 1937 годзе скіраваўся ў экспэдыцыю ў паўднёва-усходнюю Азію, каб знайсьці экзатычных жывёлаў для Нацыянальнага заапарку ЗША.
6
У першай амэрыканскай экспэдыцыі, якая ўзышла на Эвэрэст ў 1963 годзе, быў і супрацоўнік National Geographic Бары Бішап.
7
Палёт, супольна арганізаваны Нацыянальным геаграфічным таварыствам і ваенна-паветранымі сіламі ЗША. Паветраны шар «Explorer II» які стартаваў ў штаце Паўднёвая Дакота 11 лістапада 1935 году, падняў двух аэранаўтаў на вышыню 22 кілямэтры — гэты рэкорд пратрымаўся яшчэ 21 год.
8
Фотажурналіст National Geographic Мэйнард Оўэн Уільямс дзівіўся, як на гэтым фотаздымку, зробленым на кірмашы ў аўганскім горадзе Герат у 1931 годзе, ніхто не міргнуў за тры сэкунды, патрэбныя для экспазыцыі.
9
З дапамогай воданепранікальнага фотаапарата і выбуховага рэчыва, эквівалентнага 2,400 фотаўспышкам марскі біёляг Уільям Лонглі і фатограф National Geographic Чарлз Марцін у 1926 годзе зрабілі першыя ў гісторыі падводныя фотаздымкі з натуральнай афарбоўкай .
10
Прыматоляг і стыпэндыянт National Geographic Джэйн Гудал і малады шымпанзэ Флінт у нацыянальным парку ў Танзаніі ў 1964 годзе.
11
Гірам Бінгэм каля свайго намёту ў згубленым горадзе інкаў у пэруанскіх Андах. National Geographic фінансавала раскопкі, якія ён ладзіў там з 1912 па 1915 год.
12
Фатограф Оскар фон Энгельн мые фотастужкі побач з айсбэргамі падчас экспэдыцыі на Аляску ў 1909 годзе.
13
Палеантоляг і стыпэндыянт National Geographic Луіс Лікі і ягоная сям'я дасьледуюць стаянку продкаў чалавека ў Танзаніі.
14
У лясах Брытанскай Калюмбіі чырвоныя кедры жывуць па тысячы гадоў, чорныя мядзьведзі маюць белую шкуру. Мясцовыя жыхары называюць іх «мядзьведзі-духі».
15
За жалезнай заслонай: Парад на Краснай плошчы ў Маскве 1 траўня 1964 году.
16
Першы карэспандэнт National Geographic, які патрапіў на Паўднёвы полюс, Томас Абэркромбі, вешае на полюсе сьцяг Нацыянальнага геаграфічнага таварыства ў 1957 годзе.
17
Леў лезе на дрэва, каб паспаць у нацыянальным парку ва Ўгандзе.
18
Астранаўт Баз Олдрын ідзе па паверхні Месяца. Астранаўты Apollo 11 узялі з сабой на месяц і сьцяг Нацыянальнага геаграфічнага таварыства.
19
Аўстралійскі карэспандэнт National Geographic Гаўэл Уолкер друкуе свой рэпартаж падчас экспэдыцыі ў 1948 годзе.
20
Дасьледчык Альбэрт Лін у пошуках пахаваньня Чынгіз-Хана ў паўночнай Манголіі.
21
Сонца заходзіць ў паўночна-заходнім амэрыканскім штаце Вашынгтон у лесе, названым у гонар дасьледчыка, эколяга і чальца рады Нацыянальнага геаграфічнага таварыства Гіфарда Пінчата. Здымак 2009 году.
22
Ад 1938 году Мэцью Стэрлінг узначаліў восем эспэдыцый ў Мэксыку, якія ладзіла Нацыянальнае геаграфічнае таварыства.
23
Археоляг і стыпэндыянт National Geographic Рычард Адамс дасьледуе старажытныя роспісы Мая ў мястэчку Рыё Асуль у 1984 годзе.
24
Заржавелы нос карабля "Тытанік", які затануў у паўночнай Атлянтыцы ў 1912 годзе, сутыкнуўшыя з айсбэргам. Парэшткі былі знойдзеныя ў 1991 годзе дасьледчыкам з Нацыянальнага геаграфічнага таварыства Робэртам Балардам.
25
National Geographic фінансаваў экспэдыцыю Робэрта Піры да Паўночнага полюсу ў 1909 годзе. Невядома, ці дайшлі Піры і яго памочнік Мэцью Хэнсан да полюсу, але яны дакладна былі бліжэй да яго, чым нехта да іх.