Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША зноў страляюць


У ЗША дагэтуль дазволены продаж зброі
У ЗША дагэтуль дазволены продаж зброі

У амэрыканскім горадзе Чыкага ўчора ахвярамі страляніны ў розных частках гораду сталі пяць чалавек.

Як паведамляе Associated Press са спасылкай на праваахоўныя органы, учора рана раніцай у заходняй частцы гораду невядомы адкрыў агонь па прыпаркаваным аўтамабілі, у якім знаходзіліся два чалавекі.

Адзін зь іх загінуў, другі быў паранены. Празь некалькі гадзінаў на поўдні Чыкага ахвярамі страляніны сталі два чалавекі, яшчэ адзін пацярпеў. Яшчэ два чалавекі — мужчына і падлетак — былі застрэленыя ў суботу ўвечары.

Паліцыя пачала расьсьледаваньне гэтых забойстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG