Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каіры — сутычкі паліцыі і дэманстрантаў


Плошча Тахрыр
Плошча Тахрыр

У сталіцы Эгіпту на плошчы Тахрыр адбыліся сутычкі паміж паліцыяй і дэманстрантамі, якія зьбіраюцца адзначыць другую гадавіну, як быў зрынуты прэзыдэнт Хосьні Мубарак.

Апазыцыя і актывісты моладзевых рухаў раней заклікалі адсьвяткаваць гадавіну рэвалюцыі масавымі дэманстрацыямі пратэсту супраць цяперашняга прэзыдэнта Эгіпту Мухамэда Мурсі. Апазыцыя вінаваціць Мурсі ў здрадзе ідэалаў рэвалюцыі 2011-га.

Акцыі павінны прайсьці пад тымі самымі лёзунгамі, што і два гады таму: «Хлеб, свабода, сацыяльная справядлівасьць».

Летась у чэрвені былога прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака пакаралі пажыцьцёвым зьняволеньнем за датычнасьць да гібелі ўдзельнікаў антыўрадавых пратэстаў. Аднак у студзені 2013-га суд пастанавіў зладзіць пераглед гэтай справы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG