Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд вынесе рашэньне наконт сьпісу невыязных


Гары Паганяйла
Гары Паганяйла

23 студзеня ў Маскоўскім судзе Менску будзе агучана рашэньне ў справе пазову старшыні юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйлы да шэрагу дзяржорганаў.

Праваабаронца патрабуе кампэнсаваць яму маральную шкоду ў памеры 3 мільёнаў рублёў з-за неправамернага ўключэньня яго ў сьпіс невыязных. А таксама вярнуць яму 300 тысяч дзяржпошліны.

Справа была разгледжана 21 студзеня з удзелам прадстаўнікоў адказчыкаў — Міністэрства фінансаў, Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў.

Паганяйлу быў забаронены выезд з краіны на падставе таго, што ён нібыта быў даўжніком ці зацікаўленай асобай адносна даўжніка ў справе аб банкруцтве. Яму спатрэбілася тры месяцы, каб дамагчыся выключэньня з гэтага сьпісу. У МУС спаслаліся на тэхнічны збой.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG