Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завесьцi / распачаць / завязаць справу


Юрась Бушлякоў, Менск

Шмат каго з носьбiтаў беларускае мовы ўзбуджэньне ў гэтым сэнсе бянтэжыць. Дзеяслоў стараславянскага паходжаньня ўзбудзiць у значэньнi ‘вынесьцi, прапанаваць нешта на разгляд’ – iлюстрацыя таго, як папаўнялiся расiйскiмi значэньнямi агульныя з расiйскiмi беларускiя словы. Як жа сказаць пра ўзбуджэньне справы, абыходзячыся без суседзкiх знаходак? Абсалютна прыдатныя нам дзеясловы завесьцi, распачаць i пачаць. У судзе бяруцца за разгляд справы – значыць, заводзяць або распачынаюць (пачынаюць) яе. Апрача як завесьцi цi распачаць, працэс, справу можна яшчэ, кажучы па-беларуску, завязаць. Такi варыянт рэкамэндавалi ў 1920-ыя выдатныя беларускiя лексыкографы Сьцяпан Некрашэвiч i Мiкола Байкоў. Чаму завязаць? Адно з значэньняў слова завязаць – ‘даць пачатак, нешта распачаць’: можна завязаць размову або завязаць сяброўства. Мы даем пачатак судоваму разбору, запачаткоўваем яго – тым самым мы завязваем справу.

Ад памянёных дзеясловаў ёсьць назоўнiкi на абазначэньне дзеяньня: завядзеньне, распачынаньне, пачынаньне, пачатак, завяз(в)аньне. Скажам па-беларуску: суд завёў / распачаў / завязаў крымiнальную справу; пастанова завесьцi / распачаць / завязаць судовую справу або пастанова аб завядзеньнi / пачатку / распачынаньнi / завязаньнi судовае справы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG