Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЭЗЫДЭНТ БУШ: “МЫ АДОЛЕЕМ ВОРАГА!”


Віталь Тарас, Прага

Джордж Буш абвесьціў, што 5 лютага дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл прадставіць Радзе бясьпекі ААН доказы выведкі адносна наяўнасьці ў Іраку праграмаў стварэньня зброі масавага зьнішчэньня. Прэзыдэнт ЗША гаварыў таксама пра сувязь Багдаду зь міжнародным тэрарызмам:

(Буш: ) “Інфармацыя выведкі, у тым ліку перахопленыя сакрэтныя паведамленьні у сродках сувязі ды паказаньні людзей, якія перабываюць у зьняволеньні, гавораць аб тым, што Садам Хусэйн дапамагае і хавае тэрарыстаў, улучна зь сябрамі Аль Кайды”.

Джрдж Буш заявіў, што Амэрыка гатовая ўжыць ваенную сілу супраць Садама Хусэйна ды зноў паўтарыў, што Злучаныя Штаты ўзначаляць кааліцыю, якая раззброіць яго, калі ААН ня зможа гэтага зрабіць.

(Буш: ) “Калі нам будзе навязаная вайна, мы будзем ваяваць за справядлівасьць і з выкарыстаньнем справядлівых сродкаў узброенай барацьбы, імкнучыся, каб у кожным выпадку не пацярпелі невінаватыя. Калі нам будзе навязаная вайна, мы будзем змагацца, выкарыстоўваючы ўсе сілы і ўсю вайсковую моц ЗША, і мы адолеем ворага”.

Прамова Джорджа Буша ў кангрэсе 77 разоў перапынялася апладысмэнтамі. Аднак, у яго былі й апанэнты. У прыватнасьці, лідэр дэмакратычнай меншыні сэнатар Том Дэшл заклікаў адміністрацыю Буша больш шчыльна супрацоўнічаць з саюзьнікамі ЗША, якія выступаюць за мірнае вырашэньне ірацкага крызысу.

У сваёй прамове Джордж Буш параўнаў цяперашнія пагрозы, зь якімі сутыкаецца сьвет, з пагрозамі 20-га стагодзьдзя – гітлерызмам, мілітарызмам і камунізмам. Ён адзначыў ролю ЗША ў барацьбе з гэтымі пагрозамі:

“Ня ў першы раз нашая краіна і нашыя сябры стаяць паміж мірным сьветам і сьветам хаосу ды трывогі. Зноў нас заклікаюць абараніць бясьпеку нашага народу і надзеі ўсяго чалавецтва. І мы прымаем на сябе гэтую адказнасьць”.
XS
SM
MD
LG