Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Кавальчук



Тацяна Кавальчук – юрыст, магістар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Дасьледавала ролю жанчыны у творчасьці.

(Кавальчук: ) “Вельмі класна, калі чалавек засяроджваецца на нечым і ад гэтага атрымлівае задавальненьне, але на жаль для таго, каб выжыць прыходзіцца займаца ня толькі тым, што табе прыемна, але яшчэ й тым, што прыносіць нейкі прыбытак.

Я спрабую займацца тым, што мне цікава для душы, пісаць у моладзевы часопіс, гэта дазваляе не застаяцца мазгам, ні пачуцьцям. Мяне вельмі цікавіла заўсёды жаночая проза і жаночая творчасьць. Гэта зьвязана з тым, што я дасьледавала гэтыя моманты, калі вучылася ў магістратуры Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Мне вельмі падабаецца тое, што зараз у Беларусі існуюць плыні маладых аўтараў, жанчыны, дзяўчыны, якія імкнуцца адлюстраваць тое, пра што яны думаюць, што яны адчуваюць.

Зараз маладыя беларусы вельмі прыцягваюць да сябе шмат рэчаў, зьяваў, якія насамрэч належаць эўрапейскаму кантэксту, аднак мне падаецца, што вялікая колькасьць маладых людзей не ўсьведамляе, што яна насамрэч апэруе эўрапейскімі каштоўнасьцямі.

Моладзь зьяўляецца ў вялікай ступені рацыянальна думаючай. Каб хтосьці мог стацца прыкладам, арыентырам для думак, для дзеяньняў, гэты чалавек павінен дэманстраваць рацыянальны падыход да вырашэньня ідэяў. Рамантыкі, мне падаецца сёньня ня ў модзе. Культ героя пераўтвараецца ў культ асобы, якая можа нешта рабіць. Якая хоча, можа і пераможа.

Тэхналёгіі, гэта заўсёды, такая фішка для моладзі, якая мае вельмі прыцягальны аспэкт. Яна можа дапамагчы твор, які мае вельмі глыбокі сэнс, адаптаваць для моладзі і перавесьці ў вельмі ўспрымальны кантэкст.

Мяне вельмі часта называлі фэміністкай, справа ў тым, што ў большасьці выпадкаў гэта якраз быў крытэр таго, што я падаюся вельмі рацыянальнай, у мяне ёсьць нейкая мэта, бачна, што я да яе імкнуся, бачна, што калі-небудзь у мяне гэта атрымаецца. Антыподам фэміністцы зьяўляецца жанчына хатняя, калі ты на яе не падобная, трэцяга ня дадзена, значыць, ты фэміністка.

Зусім нядаўна я спрачалася са сваім знаёмым на конт таго, што зьяўляецца сьцервай, азначэньнем, што зьяўляецца фэміністкай, і ён прыраўнаў гэтыя два значэньні. Чалавек вельмі прасунуты, творчая асоба, але тым ня менш, ён гэта зрабіў. Я зразумела, што ён у пэўнай ступені баіцца жанчын, якія могуць дасягнуць большага, чым ён. Калі мужчына ўпэўнены ў сабе, пытаньні фэмінізм – не фэмінізм яго не турбуюць. Ён разглядае проста асобу.

Культура, яна складаецца ня толькі зь нейкіх разважаньняў пра культуру, але ў тым ліку, з рэчавых праяваў”.
XS
SM
MD
LG