Алена Юшкевіч, 16 гадоў, вучыцца ў сярэдняй школе №7 гораду Ваўкавыска. Алена, апрача іншага, разважае пра вынікі нядаўняй галадоўкі кіроўцаў прыватнай службы “Радыё таксі”.
(Юшкевіч:)” Мяне маё жыцьцё задавальняе. Яно задавальняе мяне тым, што я нарадзілася на гэты сьвет, што я жыву, што я маю штодня ежу, што ў мяне атрымліваецца тое, што ў мяне атрымліваецца. Нельга казаць, што жыцьцё не задавальняе. Так кажуць пэсымісты. Так жыць нельга, бо тады жыцьцё губляе свой сэнс. Нават калі ёсьць нейкія праблемы ў жыцьці, трэба казаць, што яно задавальные. І тады можна ісьці кудысьці далей.
Зьмяніць мне бы хацелася палітычнае становішча ў нашай краіне. І нават ня ў тым сэнсе, каб зьмяніць прэзыдэнта ці яшчэ што. Мне бы хацелася зьмяніць палітычные меркаваньні нашых людзей. Мне бы вельмі хацелся, каб наш народ быў свабодным у сваіх думках і ў сваіх разважаньнях, каб у яго нарэшце зьнік гэты комплекс непаўнавартасьці.
Ня ўсё вырашаюць улады. Мы выбіралі ўладу. І мы яе выбіралі пад свой густ. І таму шмат чаго залежыць ад нас.
Гэта цудоўнае рэч, што ў нас адбыўся такі канфлікт з “Радыё Таксі 22222” у Ваўкавыску. Калі ў нашым жыцьці адбываецца дрэннае рэч, мы маўчым пра гэта. Сытуацыя, якае склалася, навучыла наш народ абараняцца ад незаконных нападаў уладаў, якіх бывае вельмі шмат, а таксама навучыла абараняць свае натуральныя правы: правы на працу і на жыцьцё.
Каб дасягнуць посьпеху, перш, трэба кіравацца не інстынктамі, не заўсёды слухаць сваю душу. Трэба кіравацца ўласным розумам, трэба вучыцца, трэба шмат ведаць. Каб дасягнуць посьпеху, трэба не забываць, што навокал людзі, у якіх ёсьць свае пачуцьці. І гэтыя пачуцьці трэба неяк улічваць. Каб пазьбегнуць памылак трэба не забывацца на мінулыя падзеі ў жыцьці й выносіць адтуль урок на будучыню.
Мой дэвіз па жыцьці – быць чалавекам. Для мяне гістарычным аўтарытэтам, і гэта зьвязана не з грамадзкім жыцьцём, а з творчасьцю, гэта – Максім Багдановіч. Уласнымі намаганьнямі вывучыць родную мову, так яе любіць, так яе паважаць і пісаць такія творы на роднай мове, і так хвалявацца за свой народ – я проста ў захапленьні!
Мне падабаецца творчасьць Янкі Брыля. Захапляюся тым, як чалавек можа зразумець душу. Незвычайным майстэрствам у некалькіх словах выказаць такія думкі, якія не прыходзяць у галаву ў паўсядзённых жыцьці. І зрабіць гэта па-майстэрску, напісаўшы кароценькім апавяданьнем.
Люблю Віктора Гюго. Падабаецца тым, што калі пачынаеш чытаць ягоныя творы, падаецца, што гэта зусім розныя, ніякім чынам не зьвязаныя часткі. Калі ты падыходзіць да фіналу, гэтыя часткі зьліваюцца ў адное цэлае. Такая цудоўная захапляючая карціна, якая проста ня можа не крануць душу чалавека. Яна ў самую глыбіню западае.