Наста Iльiна, 21 год, студэнтка гiстарычнага факультэту Берасьцейскага дзяржаўнага ўнiвэрсытэту.
(Iльiна: ) "Я жыву ў Беларусi, i мне гэта падабаецца. Таму што гэта - мая краiна. Таму што я яе люблю. Таму што размаўляю на беларускай мове. Таму што я - чалавек сьвядомы. Але ёсьць, як у кожнага чалавека, такiя моманты, калi штосьцi не падабаецца. Асабiста мне не падабаецца тое, што я (можа i шмат iншых маладых людзей так кажуць) маю толькi сёньняшнi дзень. Я маю сёньня толькi вучобу, але я зь нейкiм страхам гляджу ў заўтрашнi дзень. Цi маю я яго? Мы атрымоўваем адукацыю, можам нават атрымаць дзьве вышэйшых адукацыi. Але пытаньне: што будзе заўтра? Цi зможам зрэалiзаваць сябе? Беспэспэктыўнасьць у гэтай краiне - менавiта гэта мяне пужае. I гэта не падабаецца.
Сёньняшняя моладзь даволi разнастайная, яна шмат чым цiкавiцца. Яна - даволi адукаваная, калi параўноўваць з iншымi краiнамi. Яна хоча працаваць, яна вучыцца, спрабуе сябе зрэалiзаваць. Яна шукае, шукае лепшага. Iншая справа - цi заўсёды гэта атрымоўваецца. Параўноўваць сёньняшнюю моладзь i iншае пакаленьне, што было 10 гадоў таму, дык зараз разнастайныя людзi: адразу бачна, што ёсьць нейкi крок наперад. Можа таму, што за гэтыя 10 год мы пабачылi тое, што адбываецца на Захадзе. Пабачылi, як там жывуць i маладыя людзi, i наагул як развiваюцца гэтыя краiны - чым яны жывуць, што яны маюць. Пэўна, нешта хочацца сябе такое мець. Таму слушная моладзь - яна даволi радыкальная, шмат чым цiкавiцца.
Зь цiкавага ў маiм жыцьцi за апошнi час адбылося тое, што ўдзельнiчала ў мунiцыпальных выбарах увесну гэтага году. Была кандыдатам у дэпутаты ў Берасьцейскi гарадзкi савет дэпутатаў. Гэта было цiкава, была цiкавая праца зь людзьмi, было вельмi шмат цiкавых знаёмстваў. Было вельмi вялiкае жаданьне нешта зрабiць добрае, нейкую рэальную справу, якая магла б зрабiць нейкi пэўны крок ня толькi ў маiм жыцьцi асабiста, але i ў жыцьцi тых людзей, дзеля якiх я, можна сказаць, iшла на гэтыя выбары.
Мне здаецца, што пачалi зьяўляцца людзi, якiм неабыякавы лёс гэтай краiны i якiя праз пэўны час, вельмi хутка, пачнуць працаваць дзеля яе."