Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля Грыгаркевіч



Натальля Грыгаркевіч, 18 гадоў, менская выпускніца, аматарка ролікавх канькоў ды бадмінтона. Адпачывае ў катэджы дзядзькі ў вёсцы. Марыць стварыць тут ўласны сабачы гадавальнік. Сёлета не пайшла вучыцца, бо перанесла траўму калена. Гатуе катлеты і распавядае пра сябе ды свае мары.

(Грыгаркевіч: ) “Вельмі люблю вёску. Мне тут ня нудна. Я займаюся любімымі справамі, хаджу на танцы. Я бачу сваю будучыню так: вялікі двухпавярховы дом, усё ў ім утульна, камфортна, мяккая мэбля ў сьветлых танах; корты для тэнісу, пляцоўкі для баскетболу, валейболу. Вакол шмат кветак, таксама хачу мець саджалку зь лілеямі рознага колеру. Каб мой дом быў ля лесу – хадзіць у грыбы й ягады. Багаты муж. Дзеці, натуральна. Мая настаўніца некалі пажадала мне мець пяцёра дзяцей (сьмяецца). Але я хачу мець трох: дзьвюх дзяўчынак і хлопчыка.

Любімая справа, якой я буду займацца – гадаваць сабак. Розных пародаў, вялікіх і малых, буду езьдзіць на выставы й заваёўваць мэдалі. У войску ёсьць кінолягі, хай будуць і ў цывільным жыцьці. А не атрымаецца – хай гэта будзе маё хобі.

У школе я была клоўнам, весяліла ўсіх, нават настаўнікаў. Вельмі люблю малых дзяцей, як яны мне нешта распавядаюць.

Мне тут так добра, я люблю сваю радзіму, у мяне добрыя бацькі, цудоўныя сябры. Я лічу, што трэба глядзець у будучыню аптымістычна. Заўсёды.”
XS
SM
MD
LG