Жыве ў Гародні. Ягоны ідэал – Леў Сапега.
(Суднік: ) "Я – студэнт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, фізыка-тэхнічны факультэт. Ужо пяты курс. Спэцыяльнасьць – інжэнэр-радыёфізык-праграміст. Так гэта ўсё гучыць. Але, як ў нас раней казалася, "інжэнэр мінус радыёфізык мінус праграміст.
Маё жыцьцё мяне задавальняе, бо я кахаю, у мяне ёсьць мэта, я магу яе дасягнуць, я – на шляху да ейнага дасягненьня.
У сваім жыцьці я хацеў бы зьмяніць даўжыню сутак. 24 гадзінаў замала, я хацеў бы больш. Папросту не хапае часу на жыцьцё. На здаровы сон – восем гадзінаў, таму астатняга часу і не хапае.
Шчасьліва ў Беларусі жыць можна, але ня ўсім. Залежыць ад таго, на колькі чалавек камунікабельны, наколькі ён можа арганізываць сваё жыцьцё. Не для ўсіх ёсьць магчымасьць так жыць, ня ўсе могуць быць лідарамі, ня ўсе могуць актывізавацца ў патрэбны момант.
Я мяркую, што каб дасягнуць посьпеху, ня трэба занадта ўскладняць сваё жыцьцё. Трэба прасьцей да яго ставіцца. Чалавека без памылак не бывае. Таму ня варта на свае памылкі зьвяртаць шмат увагі. Проста выправіць іх... ёсьць заўсёды на гэта час.
Ідэал дзелавых якасьцяў – Леў Сапега. Бо гэты чалавек нават у тым складаным становічшы змог захаваць незалежнасьць.
Для мяне ў жыцьці не хапае рамантызму. І сам як рацыяналіст і прагматык шукаю гэты рамантызм у музыцы. Гэта дадае ў маё жыцьцё рамантыкі, калі я не адчуваю яе ў людзях. Але я ведаю, што яна ёсьць, што нехта нешта адчувае – вось гэта падабаецца! Асноўнае, што я цяпер слухаю, гэта "Лакрымоза", вельмі добрая музыка. І зь беларускіх – гэта NRM і Ulis.
Ёсьць яшчэ Памідораў, але ў яго выйшаў адзін альбом. Таксама спадабалася. Гэта антыдэпрэсіўная музыка. Сама па сабе яна такая змрочная, але антыдэпрэсіўная. Таксама ёсьць сэнс у тэкстах. Тыя ідэі, якія я мог бы растлумачыць у некалькіх сказах, доўга распавядаць, яны змогуць выкласьці ў некалькіх словах."