Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Мялешка



Андрэй Мялешка жыве ў Горадні. Ачольвае тамтэйшую філію Маладога фронту. У творах Маркеса й Борхеса пабыць паралелі ў цяперашняй сытуацыяй у Беларусі.

(Мялешка:) "На дадзены момант маё жыцьцё мяне не задавальные, бо хацеў бы шмат чаго зьмяніць: навакольнае асяродьдзе, думкі людзей, хацеў бы зьмяніць адносіны людзей да таго гораду, у якім яны жывуць. Трэба, каб людзі разумелі, што яны жывуць у старажытным горадзе, у якім ёсьць традыцыі, і гэтыя традыцыі трэба захоўваць. Што бы я хацеў зьмяніць у думках людзей? Мне хацелася, каб людзі не былі такімі інэртнымі, якія яны ёсьць цяпер.

Час ад часу ўдаецца нешта зьмяняць. На сёньняшні момант я – старшыня моладзевай ініцыятывы "У Міхэльсона", якая займаецца распаўсюдам альтэрнатыўнай музыкі. Што зрабілі? Мы выдалі зборку "Музыка супраць расізму". Таксама мы запісалі шмат гарадзенскіх гуртоў. Мяркуем, што будзем іх тыражаваць найбліжэйшым часам.

Каб дасягнуць посьпеху, трэба ня быць інэртным, трэба працаваць зь людзьмі, трэба размаўляць зь імі.

Людзей без памылак не бывае. У кожнага яны свае. Навошта пазьбягаць памылак? Жыцьцё такое, што ў ім заўсёды ёсьць нейкія памылкі.

Ідэал, якога я зацёў бы дасягнуць... у змаганьні – гэта, хутчэй за ўсё, Чэ Гевара, а ў жыцьці – Васіль Быкаў. Яны мяне вабяць сваёй моцнай грамадзянскай пазыцыяй. Маё сёньняшняе крэда – змагайся й не здавайся!

Слухаю розную музыку: ад клясыкі да панк-року. У дадзены момант чытаю Маркеса й Борхеса. Даволі дзіўныя ўражаньні ад гэтых аўтараў. Моманты іхнага жыцьця пераносяцца на Беларусь. Мне так падаецца, гэта калісьці было і цяпер яно паўтараецца."
XS
SM
MD
LG