Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вадзім Зяньковіч



Мянчук Вадзім Зяньковіч. Вадзім спадзяецца на палітычныя і эканамічныя зьмены ў Беларусі й перакананы, што асноўную ролю ў гэтым працэсе павінна адыграць моладзь.

Сёлета ён скончыў ліцэй Беларускага нацыянальнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту й паступіў на першы курс гэтага ж унівэрсытэту.

(Зяньковіч: ) “Я абраў сваёй асноўнай спэцыльнасьцю матэматыку, вытворчае адзьдзяленьне. Там лепш за ўсё выкладаюць матэматыку. Ад таго, якая ў цябе адукацыя, залежыць якая ў цябе будзе будучая праца, як ты ўладкуешся ў жыцьці, колькі ты будзеш зарабляць грошай, як ты сябе здолееш забясьпечыць. За мяжой людзі маёй спэцыяльнасьці, канечне ж, атрымоўваюць значна больш грошай, і гэта вельмі прываблівае маладых спэцыялістаў. Таму я таксама аб гэтым думаў, каб паехаць за мяжу. Канечне, я ня думаю, што я зьеду жыць у іншую краіну назаўсёды. Я люблю сваю краіну й хацеў бы вярнуцца ў Беларусь.

У нашай краіне, калі зьменіцца ўлада, тады зьменіцца й жыцьцё ў лепшы бок. З гэтай уладай жыць ня вельмі добра. Тады людзям маёй прафэсіі не давядзецца ехаць зарабляць грошы за мяжу, бо калі будзе добрая ўлада, то добрыя грошы можна будзе зарабляць таксама і тут. І мае веды ў эканоміцы краіны гэтаксама будуць запатрабаваныя. Канечне, гэта павінен рабіць народ Беларусі. А якім чынам? Канечне, трэба пачынаць зь мірных дэманстрацыяў, выбараў і глядзець, што з гэтага атрымліваецца, каб думаць, што рабіць надалей.

Многае будзе залежыць ад моладзі, бо менавіта моладзь будзе вызначаць далейшае жыцьцё й кірунак разьвіцьця нашай краіны. Таму я жадаю сучаснай моладзі вывучаць родную мову й гісторыю сваёй Бацькаўшчыны – гэта галоўнае. Бо калі моладзь будзе ведаць сваю гісторыю, свае карані, тады краіна будзе жыць і разьвівацца больш цывілізавана.”
XS
SM
MD
LG