Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Салавей


Ігар Салавей (19 гадоў), беспрацоўны зь Пінску, зьяўляецца намесьнікам старшыні моладзёвай ініцыятывы "Рух". Ігар мяркуе, што праз грамадзкую працу моладзь можа зьмяніць да лепшага і сваё ўласнае жыцьцё.

(Салавей: ) "У прынцыпе жыцьцём яне вельмі задаволены. Справа ў тым, што пасьля заканчэньня вучэльні нельга нідзе ні на працу ўладкавацца, нельга рэалізаваць сябе ў жыцьці, таму прыходзіцца проста быць беспрацоўным.

Не займаюся зараз нічым, але маю аўтамабіль, бывае выяжджаю за мяжу, напрыклад, у Польшчу, і там можна зарабіць трохі грошай, каб хаця пражыць месяц.

У сваім жыцьці нічога не зьбіраюся прынцыпова мяняць, але хацелася бы зьмяніць увогуле ў краіне сытуацыю.

Маё хоббі – удзел у грамадзкіх арганізацыях. Увесь мой сёньняшні занятак – гэта зьмяніць жыцьцё людзей праз маладзёвыя ініцыятывы, праз грамадзкія арганізацыі, празь нейкія мерапрыемствы. Зьмяніць сьвядомасьць людзей, каб яны былі больш патрыятычнымі. Быць шчасьлівым у краіне Беларусь можна. Гэта залежыць ад уладаў, калі ўлады будуць ставіцца да людзей добра, калі будуць даваць свабоду, тады і будзе шчасьце ў людзей.

У мяне ніякіх праблемаў няма, а калі ўзьнікаюць, то вырашаю іх апэратыўна, самастойна, ад уладаў нічога не залежыць, залежыць ад мяне самога. Найперш трэба спадзявацца на сябе, трэба думаць, трэба вучыцца, мець веды і можна дасягнуць посьпехаў. Калі чалавек разумее сытуацыю, калі чалавек хоча дабіцца посьпеху, ён даб'ецца.

Разумны вучыцца на чужых памылках, дурны – на сваіх. Я думаю. што кожны павінен вучыцца на памылках іншых людзей. Падобным я не хацеў бы ні на кога быць, бо гэта ўсё ж я сам, а не чыйсьці двайнік”.
XS
SM
MD
LG