Саша Чырэйка, 17 гадоў, Жодзіна. Паступіў у сельскагаспадарчы тэхнікум на спэцыяльнасьць повар-афіцыянт. Добра гатуе торты. Актыўны прыхільнік хіп-хоп культуры, Вядомы ў жодзінскіх альтэрнатыўных асяродках як "хопер" Кэн. Катаецца на роліках. Сьведамы пацыфіст. Бярэ ўдзел у моладзевых грамадзкіх ініцыятывах, у вулічных палітычных акцыях.
(Чырэйка: ) "Некаторыя гавораць, што гэта дзяцінства, тое, што я раблю. Што гэта пройдзе, што гэта нікому не патрэбна, я нікому не дапамагу. Яны не глядзяць у будычыню. Не задумываюцца пра далейшае жыцьцё. Я кожны дзень думаю пра тое, што будзе далей, як будуць жыць мае дзеці, як будзе жыць беларускі народ. Дарэчы, пра сябе я ня вельмі думаю. Для мяне самае галоўнае – людзі, якія жывуць побач са мной, навакольнае асяродзьдзе.
Мне падабаецца гатаваць ежу. Я пакуль што звычайную ежу не гатую, я пяку тарты. У майго бацькі ёсьць рэцэпты смачныя, калі ён гатуе, яны смачнейшыя за матчыны. Па-просту ў бацькі няма часу гатаваць.
У Жодзіне ёсьць шмат месцаў прыгожых. Схадзіў бы на помнік маці Купрыянавых. У нас у Жодзіна ёсьць дом маці Купрыянавых. Там стаяць усе тыя рэчы, які належалі ёй і яе сынам.
Я "хопер" сам па сабе, я экстрэмал. Люблю паэкстрэмаліць, пакатацца на чымсьці, паэкстрэмаліць. Мне падабаецца ўся плыня хіп-хоп культуры. Мне падабаецца маляваць, танчыць. Прыдумляць свае тэмы, потым іх распавядаць усім на сцэне. У Жодзіне я яшчэ ні разу ня бачыў, каб былі такія фэстывалі-сэйшны. Так можна выступіць: сваім сябрам пасьпяваць. Калі ў парку, калі каля школы. Калі як. Куды нам захочацца, туды й ідзем.
У мяне такая тусоўка, у якой усе слаі моладзі. Там і панкі, і мэталісты... Я там адзіны хопер. Бываюць сутычкі толькі з-за таго, што я адзін такі вось у параўнаньні з астатнімі з маёй тусоўкі. народу не падабаецца, калі яны слухаюць панк. Ідуць побач са мною панкі, ім не падабаецца гэта (хіп-хоп). Я сам пацыфіст, таму звычайна ўсё абыходзіцца мірна".