Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Бібік



Моладзь павінна ўсьвядоміць, што ад яе нешта залежыць. Трэба мяняць гэтыя адносіны: што многія лічаць, што ад іх нічога не залежыць, а ўсё залежыць у дзяржаве ад некалькіх чалавек, ці нават ад аднаго чалавека. І таму назіраецца нейкая пасіўнасьць. Калі моладзь прыцягнуць, актывізаваць, я думаю, гэта будзе рашаючым момантам. Таму што людзей больш сталага ўзросту цяжка пераканаць.

Трэба зьмяніць адносіны насельніцтва да ўлады. Народ павінен зразумець, што ўлада – яго. Што ён сам сабой і кіруе. Павінна быць тое ж мясцовае самакіраваньне. Чалавек павінен прыходзіць да чыноўніка і не павінен трэсьціся, ён павінен адчуваць, што чыноўнікі існуюць за ягоныя падаткі, і што ён, у прынцыпе, плоціць ім зарплату. Калі народ будзе адчуваць, што той жа міліцыянт ад народа залежыць, што ён павінен народ бараніць, а не наадварот, тады, я думаю, і будзе нейкі вынік. Трэба тлумачальная работа, і калі будуць тыя ж грамадзкія аб’яднаньні працаваць у тым напрамку, і ня толькі мітынгі праводзіць супраць чагосьці, а будуць вырашацца нейкія канкрэтныя праблемы, то народ пойдзе туды...

Сваім жыццём цалкам быць задаволеным – гэта цяжка, але на дадзены момант я, у прынцыпе, можна сказаць, задаволены...

Я па адукацыі эканаміст, інтарэсы мае – гэта эканоміка, адсочваю палітычную сытуацыю, у асноўным гэта грамадзкая дзейнасьць. Гэта патрабуе часу. А таксама сям’я, двое дзяцей малых, гэта таксама патрабуе часу.

Калі б я ня быў аптымістам, гэтым я б не займаўся. Я лічу сябе аптымістам. Лічу, што наш народ беларускі вельмі такі працавіты, разумны, і ён заслугоўвае лепшай долі.
XS
SM
MD
LG