Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стась Ясімефта


Стась Ясімефта, 17 гадоў, Пінск. Паступіў у Варшаўскі ўнівэрсітэт на факультэт паліталёгіі. Ня ведае, ці вернецца жыць у Пінск, бо лічыць, што жыцьцё там вельмі замаруджанае. Мяркуе, што ўздым адукацыйнага ўзроўню беларусаў і культурніцкае адраджэньне не магчымае без спэцыяльных дзяржаўных праграмаў.

(Ясімефта: ) “Няма пэрспэктываў перад усім. Няма, зусім няма пэрспэктываў для таго, каб разгарнуцца. Гэта самае першае. І ўвогуле, культура яшчэ не на тым узроўні, на якім хацелася б яе бачыць.

Спачатку здабуду тыя веды, які мне патрэбныя, а потым час пакажа. Паглядзім, якія пэрспэктывы будуць, і ўвогуле як зьменіцца мой погляд на сьвет, што я буду хацець рабіць. Але я цьвёрда ведаю, што паступіў туды, куды хацеў, на той факультэт, які мне падабаецца.

Пінск вельмі стары горад, і ён быў вельмі вялікім асяродкам культуры раней. Пінскі калегіюм езуіцкі, зь якога выйшла многа, вельмі многа, славутых людзей.

Мэнтальнасьць людзей моцна зьмянілася пад уплывам гістарычных фактараў. Пад уплывам Расеі і таго палітычнага ладу, які тут панаваў паўстагодзьдзя. Гэта вельмі зьмяніла мэнтальнасьць людзей.

Пэўная дэградацыя можа й адбываецца, але ёсьць падзел паміж правінцыяй і горадам. У Менску мы не пабачым тое, што пабачым у вёсцы, якая знаходзіцца за 20 км ад Менску. Колькасьць адукаваных людзей у працэнтных суадносінах вельмі розьніцца. Вёска, яна ёсьць, была, і, напэўна, заўсёды будзе. Але культура людзей грае вялікую ролю ў гэтае справе.

Адраджаць культуру перад усім. Рабіць розныя фэстывалі, розныя вечары паэзіі, напрыклад. І гэта, канечне, вельмі спрыяе культурнаму адраджэньню.

Напэўна, гэта ў значнай ступені залежыць ад органаў нашага кіраваньня. Іх палітыкі, накіраванай на пашырэньне культуры, узроўня адукацыі. І калі б больш займаліся гэтым, больш сродкаў выдавалася на гэта, і ўвогуле на паляпшэньне жыцьця людзей, то гэта вялікую ролю адыграла б”.
XS
SM
MD
LG