Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людміла Шульга



Людміла Шульга. Жыве ў Мазыры. Вучыцца завочна ў Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце. На выбар прафэсіі паўплывалі бацькі, якія таксама эканамісты і скончылі “наргас”. Але да якасьці вышэйшай эканамічнай адукацыі і атмасфэры, якяа цяпер пануе ў ВНУ, ставіцца даволі скептычна...

(Людміла Шульга: ) “Эканамісты, канечне, патрэбныя краіне, але не ў такой колькасьці і не ў такой якасьці, як выпускаюць іх.

Цяжка, канечне, моладзі цяпер, таму што цяжка знайсьці працу. Ёсьць праблемы ў навучальных установах у моладзі, асабліва апошнім часам. Нават у лоб так кажуць: калі ня кінеш займацца ўсялякімі “няправільнымі” рэчамі, то можаш пайсьці ў войска, калі ты хлопец, а калі дзяўчына, проста кажуць, што цяжка будзе вучыцца табе далей у нашай установе.

Як эканаміст скажу, што хацелася б, каб матэрыяльнае становішча ў моладзі было, таму што гэта амаль асноўнае, бо, канечне, галодны чалавек ня пойдзе, да прыкладу, у тэатар. І, канечне, вельмі цяжка, калі людзі 24 гадзіны ў суткі думаюць аб тым, як зарабіць грошы, каб пракарміць дзяцей, то не застаецца часу думаць аб будучыні, аб культуры, аб мове...

У Мазыры ёсьць пэдагагічны ўнівэрсытэт, і мы ладзім сустрэчы зь дзеячамі беларускай культуры. Вось апошнім разам да нас прыяжджаў Уладзімер Арлоў, і была такая вельмі цёплая сустрэча. Ён прыяжджаў з прэзэнтацыяй сваёй новай кнігі “Краіна Беларусь”. Вельмі такое выданьне знакамітае. І вельмі цёплая адбылася сустрэча. Мы ладзілі яе ў бібліятэцы, людзей было няшмат, але людзі такія сабраліся адмысловыя, якія спэцыяльна прыйшлі на сустрэчу, вельмі цёплая яна была, і вельмі доўга не хацелі разыходзіцца, вельмі прыемная атмасфэра была, запомнілася і ўразіла...

Я не магу сказаць, што я аптыміст. Я думаю, што рэаліст, а часам можа і аптыміст. Але я спадзяюся, што будуць значныя зьмены ўнашай краіне, і нашыя дзеці – яны будуць добра жыць...”
XS
SM
MD
LG