Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Курык



Сяргей Курык – ураджэнец Барысава. Займаецца шоў-бізнэсам і называе сябе піянэрам гэтай справы ў сваім горадзе. Ён кажа, што каб працаваць на музычным рынку прафэсійна, патрэбныя веды, якія ў Беларусі сёньня атрымаць няма дзе. Але пры гэтым ён перакананы, што канчатковы посьпех любой справы залежыць ад уласнай веры ў свае сілы й велічыні прыкладзеных намаганьняў.

(Курык: ) “Сем гадоў я быў прафэсійным музыкам. Займаліся музыкай, выступалі на розных канцэртах, акцыях, падарожнічалі па розных краінах. А потым я захацеў штосьці даць музыкам, асабліва маладым, і вырашыў стварыць такую студыю. Яна пакуль камэрцыйная, але потым – ёсьць такая мара – навучыцца ўсім гэтым кіраваць як трэба й стварыць студыю, якая будзе дапамагаць дзецям з малазабясьпечаных сем'яў. Для мяне гэта атрымалася лёгка. Гэта вельмі залежыць ад унутранага энтузыязму й унутранага пачуцьця чалавека. Ёсьць у мяне сябры, якія займаліся падобным праектам, але ў іх нічога не атрымалася, бо ў іх мала веры й вельмі мала ведаў. У нашай краіне няма нічога: ніякіх школаў і ніякіх клясычных схэмаў, празь якія ў каго-небудзь можна было навучыцца практычна, як да прыкладу. гэта можна зрабіць у Нямеччыне. Там ужо наежджаныя дарогі ў шоў-бізнэсе, а ў нас нічога няма. Я, да прыкладу, піянэр у гэтай справе ў сваім горадзе. Мне сказалі, што такі праект ніхто не рабіў за апошнія тысячу сто гадоў. Хацелася, каб была такая структура ў краіне, каб была падтрымка, каб сабраць неабходныя сродкі й разьвіць справу. А так вельмі цяжка сабраць капітал першапачатковы, і гэта самая вялікая праблема ў маім праекце. Я сустракаў шмат маладых людзей, якія наслухаліся нейкіх міфаў і ходзяць плачуцца, маўляў, як усё цяжка. Я гэтаксама быў адным сярод іх, а пасьля асьмеліўся й пайшоў: аказалася, што ня ўсё дрэнна. Цяжка, але ня так, як тое многія ўяўляюць. Я бы пажадаў маладым – я сам усьвядоміў гэта – вучыцеся, атрымоўвайце інфармацыю. І вучыцеся не дзеля дакумэнтаў, а менавіта дзеля ведаў. Гэта вельмі важна, бо ведаў не хапае”.
XS
SM
MD
LG