Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Цімошык



Андрэй Цімошык, 17 гадоў. Cёлета скончыў 133-ю менcкую школу. Як і тысячы ягоных аднагодкаў, Андрэй сёньня – абітурыент, спрабуе паступіць у ВНУ. У Андрэя не было ваганьняў – з маленства, зь пяці гадоў захапляецца кампутарам. Таму выбар паў на факультэт прыкладной матэматыкі Белдзяржунівэрсытэту, на спэцыяльнасьць інфармацыйная бясьпека. Конкурс вельмі сур’ёзны – 7 чалавек на месца. Але Андрэй верыць у свае веды і спадзяецца на ўдачу.

(Андрэй Цімошык: ) “Зь дзяцінства ў мяне быў кампутар. Пачыналася ўсё з гулек, потым стала цікава, што і як працуе. Я жадаў сам напісаць нейкую гульку маленькую, і таму пачаў праграмаваць... Мне вельмі падабаецца гэта справа. Гэта была цалкам самастойная праца. Сам пазнаёміўся з кампутарам, ніхто мне не дапамагаў.

Я лічу, гэта вельмі актуальна, на сучасны момант. Я спадзяюся, гэта праца мая можа дапамагчы маёй краіне. Я лічу, што можна працаваць і тут, бо прагрэс у краіне пастаянна расьце. І я лічу, што ў будучыні будуць патрэбныя такія спэцыялісты, як я, калі паступлю і атрымаю спэцыяльнасьць.

Я мару працаваць ў сфэры кампутарнай бясьпекі, таму што гэта вельмі пэрспэктыўная сфэра. Яна пэрспэктыўная менавіта таму, што цяпер зьявілася вельмі шмат хакераў, і патрэбныя спэцыялісты, якія могуць зь імі змагацца.

Я ўзважваю свае сілы, што магчыма паступіць, калі ты ведаеш. Конкурс вялікі на самой справе – 7 чалавек на месца”.
XS
SM
MD
LG